четверг, 17 июля 2014 г.

Новая кропка на street punk карце нашай краіны!

Вашай увазе прапануем маладую групу з горада Мазыра НЯ ВАРТА!

Не так даўно хлопцы прэзентавалі сваё першае EP.Галоўная асаблівасць гэтага гурта ў тым, што яны спяваюць выключна на роднай мове, што на нашай панк сцэне вялікая рэдкасць.У бліжэйшы час чакайце інтэрв'ю з гуртом і некалькі відэа з іх выступу на Street Punk Party,якое прайшло ў Мінску 28-га чэрвеня гэтага года.


среда, 2 июля 2014 г.

3 ліпіня "дзень незалежнасці"

Нас зусім не хвалююць усе нюансы клаўнады, звязанай з галоўным святам дзяржаўнасці рэспублікі Беларусь. Нам аднолькава не падабаюцца людзі, якія згодны з тым што 3 ліпеня варты так называцца, так і тыя якія не згодныя. Нам наогул людзі не асабліва падабаюцца, але пра гэта ў іншы раз. Дзень незалежнасці ў краіне, у якой ад нас ужо амаль нічога і не залежыць. АРЛу асіліў прамову на беларускай мове, вау, што гэта было? Няўжо чарговы ход прадуманы піяр-менеджэрам? Магчыма, ідэя цягаць з сабой Калюню была народжаная тым жа геніяльным мозгам. Гэта выглядала пляўком у твар. Мне ў твар. Чалавек пад кіраўніцтвам якога дзяржаўны апарат праводзіў накіраваную палітыку саветызацыі Беларусі, а дакладней татальнага этнацыду, зачытаў з паперкі тэкст на мове якую гнабіў. Што? Не, сумняваюся, што «гаспадару» з усходу ёсць справа да ліцадзейства наравістай марыянеткі. Бачнасць палітыкі для чэрні. На самай справе нічога не зменіцца нават закінь кеды за абразы наш прамяністы, хай нават гродзенскія панкі ўзвядуць у статус калясвятых герояў Лясных Братоў. Нічога. Тут не будзе таго ж што і ва Ўкраіне. Не будзе. Тут «ветлівыя людзі» не з'явяцца на ўсходзе. Яны ўжо тут. Бо варта, напрыклад, табе сур'ёзна пазбавіць сваю краіну ад шчупальцаў ўсходніх суседзяў, як тут жа побач з табой з'явіцца неймаверная колькасць «ветлівых людзей». Ветлівасць галаўнога мозгу як інфекцыя. Гэта як у сцэне фінальнай пагоні ў першай матрыцы. Тыя з кім табе няма чаго было дзяліць, раптам стануць апантаныя жаданнем раздушыць табе горла абцасам чаравіка, стрэліць табе ў спіну, ціснуць цябе гусеніцамі, звярнуць цябе ў попел, ядзерны попел. Дзень незалежнасці каго і ад чаго??? Няма ніякага Дня незалежнасці. Разыходзьцеся. Вас наябалі.